Улады зноў уключылі друкарскі станок: што пра гэта кажа

У эканоміцы Беларусі за жнівень зноў вырасла агульная сума наяўных грошай у абарачэнні. На пачатак верасня гэты паказчык склаў 8 млрд 938,2 млн рублёў, паведамляе Нацбанк. Гэта чарговы рэкорд. Пры гэтым у жніўні быў зафіксаваны прыкметны скачок — больш чым на 3 млрд рублёў — шырокай грашовай масы. Гаворка аб сродках насельніцтва і прадпрыемстваў на рахунках у банках і наяўных у абарачэнні. Гэта таксама рэкордны рост.

_finansy___ekanomika___hroszy__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__1__logo_1_logo.jpg

За жнівень агульная сума наяўных грошай у абарачэнні павялічылася на 111,9 млн рублёў — да 8 млрд 938,2 млн рублёў. Для параўнання: на пачатак гэтага года гэты паказчык быў на ўзроўні 6 млрд 893,6 млн рублёў. За ліпень прырост быў на ўзроўні 251,9 млн рублёў, адзначае «Люстэрка».

У цэлым за 2022 год агульная сума наяўных грошай у абарачэнні павялічылася на 2 млрд 173,2 млн рублёў.

Шырокая грашовая маса за жнівень рэкордна вырасла — на 3 млрд 62,7 млн рублёў. Гаворка аб сродках насельніцтва і прадпрыемстваў на рахунках у банках, а таксама наяўных грашах у абарачэнні. На 1 верасня шырокая грашовая маса склала 68 млрд 929,8 млн рублёў. Нагадаем, за ліпень гэты паказчык знізіўся на 1 млрд 141,2 млн рублёў, а за чэрвень — вырас на 2 млрд 994,9 млн рублёў. За 2022 год шырокая грашовая маса павялічылася на 6 млрд 887,6 млн рублёў.

Што за друкарскі станок?

У нашай краіне Нацбанк рэгулюе аб'ём грошай, які патрабуецца эканоміцы. Ён вызначае, праводзіць эмісію грошай — дадатковы выпуск іх у абарачэнне (як наяўных, так і безнаяўных). Эмісія, калі зусім спрасціць, можа праходзіць па двух сцэнарах — умоўна пазітыўным і ўмоўна негатыўным.

Першы варыянт — прадуманае, абгрунтаванае ўліванне грошай у эканоміку, гэта робяць з улікам рэальных патрэб. Да прыкладу, калі ў эканоміцы назіраецца недахоп грошай, Нацбанк прадастаўляе іх банкам у доўг, а калі ўтварыліся лішкі, то ўжо рэгулятар займае ў фінустановах, каб урэгуляваць аб'ём грошай у абарачэнні.

Прывядзёём яшчэ адзін прыклад. Сёлета Нацбанк шэсць разоў зніжаў стаўку рэфінансавання. Да гэтага паказчыка прывязаны стаўкі па некаторых крэдытах. Таксама Нацбанк неаднаразова ў гэтым годзе зніжаў працэнтную столь па банкаўскіх крэдытах для насельніцтва і юрыдычных асоб. Усё гэта прывяло да падзення працэнтных ставак па банкаўскіх пазыках і як вынік — да росту крэдытавання, гэта значыць да падвышанага попыту на грошы ў эканоміцы. У гэтым выпадку Нацбанк можа звярнуцца да ўлівання дадатковых грошай у эканоміку, каб закрыць павышаны попыт на іх.

Глядзіце таксама

Другі варыянт з'яўлення дадатковых сродкаў у эканоміцы — выпусціць нічым не падмацаваныя грошы (да прыкладу, калі яны не суправаджаюцца ростам золатавалютных рэзерваў або валютнымі паступленнямі за кошт экспарту). Гэта пагражае ў будучыні сур'ёзнымі праблемамі. Звычайна гэты варыянт і маюць на ўвазе, калі кажуць аб друкарскім станку. Для чаго гэта робяць? Як правіла, каб аператыўна вырашыць нейкія праблемы.

Да прыкладу, улады могуць заявіць, што да канца года сярэдні заробак вырасце да 1000 долараў у эквіваленце. Калі аб'ектыўных прычын (росту прадукцыйнасці працы, выпуску і продажаў прадукцыі) для гэтага няма, а выканаць папулісцкае абяцанне трэба, то ў эканоміку могуць «уліць» нічым не падмацаваныя сродкі. Ці ж ураду могуць спатрэбіцца дадатковыя грошы на крэдытаванне стратных сельгас- або прамысловых прадпрыемстваў. Для гэтага таксама могуць пайсці на ўліванні.

Планавае абнаўленне банкнот, каб замяніць зношаныя, мы выносім за дужкі.

Глядзіце таксама