Ужо ў красавіку Беларусь будзе плаціць за газ расійскімі рублямі
З бягучага красавіка Беларусь пераходзіць на расійскія рублі ў аплаце за пастаўкі газу, паведамляе ТГ-канал урада. Адпаведныя дакументы падпісалі 5 красавіка ў Санкт-Пецярбургу міністр энергетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч і старшыня праўлення «Газпрама» Аляксей Мілер.
Таксама ў дакументах вызначаюцца ўмовы паставак расійскага
газу ў Беларусь у 2022 годзе. Паведамляецца, быццам цана за газ стала для
Беларусі больш выгадная, чым у пагадненні, якое дзейнічала да сённяшняга дня.
Урад анансуе, што самым бліжэйшым часам будуць прынятыя рашэнні пра зніжэнне цэн для спажыўцоў прыроднага газу.
Паводле «Еўрарадыё».