«Gazprom Germania GmbH» будзе перададзена пад кіраўніцтва Федэральнаму сеткаваму агенцтву Германіі

Нямецкі рэгулятар атрымае кантроль за кампанія да 30 верасня 2022 года.

gazprom_germania_101__v_gross20x9.jpg


Былая нямецкая дачка ПАТ «Газпрам» «Gazprom Germania GmbH» будзе перададзена пад кантроль Федэральнага сеткавага агенцтва Германіі. Пра гэта заявіў на прэс-канферэнцыі 4 красавіка міністр эканомікі ФРГ Роберт Хабек, піша «Reuters».
Нямецкі рэгулятар атрымае кантроль над кампаніяй да 30 верасня 2022 года. Паводле слоў Хабека, гэта зроблена для забеспячэння бяспекі паставак.
1 красавіка «Газпрам» выйшаў з «Gazprom Germania GmbH». Раней паведамлялася, што антыманапольныя органы ЕС правялі ператрусы ў нямецкай кампаніі.
Паводле reform.news.