В’етнам глыне беларускага піўка
Беларусь паставіць у В’етнам эксперыментальную партыю соладу вытворчасці ААТ «Белсолад», гэта значыць таго самага соладу, з якога выходзіць усё што заўгодна, але ніяк не піва.
Гэта, мяркуючы па паведамленні МЗС РБ, мабыць, адзіная канкрэтная дамоўленасць, дасягнутая па выніках візіту ў В’етнам дэлегацыі беларускіх прадпрыемстваў харчовай прамысловасці на чале са старшынёй канцэрна «Белдзяржхарчпрам» А.Забела.
Характэрна, што рызыкнуць на эксперыменты з беларускім соладам не пабаялася в’етнамская Carlsberg.