З 13 красавіка зноў даражэе аўтамабільнае паліва

З 13 красавіка ў Беларусі рознічныя кошты на дызельнае паліва і аўтамабільны бензін павялічацца на 1 капейку. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе «Белнафтахіма».

auto_toplivo.jpg

З 13 красавіка кошт 1 літра бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1 рубель 80 капеек, АІ-95-К5-Еўра - 1 рубель 90 капеек, АІ-98-К5-Еўра - 2 рублі 12 капеек, ДТ - 1 рубель 90 капеек.
— З улікам рашэнняў канцэрна, накіраваных на стрымліванне гранічнага максімальнага ўзроўню цэн на маторнае паліва, з пачатку года рознічныя цэны павялічаны ў сярэднім на 4,9 адсоткі, — адзначылі ў «Белнафтахіме».
Гэта дзясятае змяненне цэнаў на аўтамабільнае паліва ў гэтым годзе. Апошні раз цана на паліва змянялася 6 красавіка: дызель і бензіны падаражэлі на 1 капейку. Тады ў канцэрне распавялі, што сярэдняе значэнне катыровак нафты ў сакавіку вырасла да студзеня 2021 года на 19,7 працэнта. А кошты на маторнае паліва за перыяд з пачатку года павялічаны на 4,3 працэнта.
Нагадаем, у 2020 годзе цэны на паліва мяняліся 16 разоў, у 2019-м - 28, годам раней - 27.
tut.by