З пачатку года долар у Беларусі падаражэў больш чым на чвэрць

Сярэдні курс наяўнага долара ЗША па выніках студзеня-верасня 2015 года вырас на 25,79% (з 14.040 да 17.661,5 рублёў).



belrub_valiuta.jpg

Пра гэта сведчыць пастаянны маніторынг каціровак, якія выстаўляюцца галаўнымі аддзяленнямі беларускіх банкаў, што праводзіцца агенцтвам БелаПАН.

У студзені сярэдні курс павялічыўся на 10,83% (да 15.560), у лютым — знізіўся на 4,82% (да 14.810), у сакавіку — на 1,11% (да 14.645,5), у красавіку — на 2, 49% (да 14.280,5), у маі — вырас на 4,21% (да 14.881,5), у чэрвені — на 2,92% (да 15.315,5), у ліпені — знізіўся на 0,55% ( да 15.232), у жніўні — вырас на 14,31% (да 17.411), у верасні — на 1,44%.

Сярэдні курс куплі павялічыўся за апошні месяц на 1,86% (з 17.276 да 17.598 рублёў), продажу — на 1,02% (з 17.546 да 17.725). Максімальны курс куплі вырас з 17.350 да 17.630 рублёў, мінімальны курс продажу — з 17.450 да 17.680, максімальны — з 17.700 да 17.790.

Біржавы курс долара вырас за студзень на 29,96% (з 11.850 да 15.400 рублёў), за люты — знізіўся на 3,31% (да 14.890), за сакавік — на 1,28% (да 14.700), за красавік — на 2,93% (да 14.270), за май — павысіўся на 4,34% (да 14.890), за чэрвень — на 2,98% (да 15.333), за ліпень — знізіўся на 0,55% (да 15.248), за жнівень — вырас на 14,45% (да 17.452), за верасень — на 1,35% (да 17.688), з пачатку года — на 49,27%.

У 2014 годзе сярэдні курс наяўнага долара вырас на 46,73% (у тым ліку за студзень-верасень — на 10,62%), у 2013-м — на 10,88%.