Завод «БелДжы» да красавіка прыпыняе дзейнасць
Супрацоўнікі завода вымушаны ісці ў адпачынак.

Завод «БелДжы» да красавіка прыпыняе дзейнасць і адпраўляе работнікаў у водпуск. Няма камплектавальных частак.
У прэс-цэнтры завода выданню av.by расказалі, што рашэнне прынята ў сувязі з парушэннямі лагістычных сувязяў і перабоямі ў пастаўках матэрыялаў і камплектавальных з КНР.
Тыя, каму давядзецца ісці ў адпачынак на гэты час, атрымаюць выплаты, з астатнімі пытанні вырашаюцца індывідуальна.