Знешні гандаль таварамі расце, аднак карысці з гэтага няшмат
Статыстыка па-ранейшаму выдае выкарыстанне Беларусі ў якасці хаба для паставак падсанкцыйных тавараў у Расію, аднак лагістыка гэтай «кантрабанды» крыху змянілася не ў лепшы бок. Агульная карціна знешняга гандлю таварамі ў пачатку 2024 складваецца не на карысць Беларусі.
Паводле звестак Белстата, у студзені-лютым 2024 года знешнегандлёвае абарачэнне тавараў склала 13 139,6 млн долараў ЗША, у тым ліку экспарт — 6 328,8 млн долараў, імпарт — 6 810,8 млн долараў. Да ўзроўню студзеня-лютага 2023 года абарот знешняга гандлю таварамі склаў 102,1% у бягучых цэнах, пры гэтым экспарту — 102%, імпарту — 102,2%, піша тэлеграм-канал «Вашы грошы».
Статыстыка па-ранейшаму выдае выкарыстанне Беларусі ў якасці хаба для паставак падсанкцыйных тавараў у Расію. Толькі, хутчэй за ўсё, цяпер пастаўкі ідуць не наўпрост з краін Захаду ў Беларусь, а спачатку праходзяць рынкі іншых краін СНД, і толькі потым наш рынак.
Так ці інакш, агульная карціна знешняга гандлю таварамі ў пачатку 2024 складваецца не на карысць Беларусі. Пастаўкі за мяжу з нашай краіны істотна адстаюць ад паставак імпарту на беларускі рынак.
Сальда знешняга гандлю таварамі ў студзені склалася адмоўным на ўзроўні — мінус $166 млн, а ў лютым упала яшчэ ніжэй — да мінус $315,9 млн. Гэта горш, чым годам раней, калі адмоўнае сальда гандлю таварамі складала мінус $216,9 млн.
Для балансу знешняга гандлю ў цэлым даводзіцца выпраўляць за кошт станоўчага выніку знешняга гандлю паслугамі.
Відавочна, што такія паказчыкі пагражаюць адтокам валюты з краіны і могуць адбіцца нават на ЗВР.