Выконваць ролю хаба паставак падсанкцыйных тавараў у Расію становіцца ўсё больш складана
Знешні гандаль Беларусі ў студзені працягнуў быць контрсанкцыйным хабам для Расіі. Але ў студзені назіраецца як скарачэнне паставак з краін па-за СНД, так і скарачэнне экспарту ў краіны СНД.

Летась рост абароту знешняга гандлю стаў вынікам спробаў выкарыстоўваць Беларусь як прамежкавае звяно ў перавалцы вялікага аб'ёму падсанкцыйных тавараў у Расію, піша праект «Вашы грошы». Даныя аб эскорце і імпарце тавараў у студзені 2024 года паказваюць, што аналагічныя ідэі застаюцца ў сіле і на бягучы год.
За студзень 2024 года Беларусь экспартавала на знешнія рынкі тавараў на $3,1 млрд. Гэта на 2,4% больш, чым годам раней. Пры гэтым за студзень 2024 года было завезена імпартных тавараў на $3,3 млрд. Росту імпарту замежных тавараў пакуль не адзначана. У такіх умовах адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі склала $166 млн.
Калі звярнуцца да дынамікі экспарту і імпарту тавараў па рэгіёнах, то становіцца бачна: выконваць ролю хаба паставак падсанкцыйных тавараў у Расію становіцца ўсё больш складана. У студзені мы бачым скарачэнне паставак з краін па-за СНД (мінус 10,1%) пры скарачэнні экспарту ў краіны СНД (мінус 3,6%).
Глядзіце таксама

Тым не менш, рост імпарту з краін СНД (+8,9%) можа ўскосна сведчыць аб падаўжэнні контрсанкцыйных ланцужкоў паставак, калі неабходныя для Беларусі і Расіі тавары перад тым, як трапіць на мясцовыя рынкі з Захаду, спачатку праходзяць іншыя рынкі СНД.
Акрамя таго, такая дынамік можа паказваць на зніжэнне цэнавай канкурэнтаздольнасці беларускіх тавараў перад расійскімі.
Такім чынам, сальда знешняга гандлю таварамі ў студзені склалася на ўзроўні мінус $166 млн. Гэта лепш, чым годам раней, але, тым не менш, усё яшчэ адмоўны вынік.
Для балансу знешняга гандлю ў цэлым даводзіцца выпраўляць за кошт станоўчага выніку знешняга гандлю паслугамі.
Глядзіце таксама
