Золатавалютныя рэзервы Беларусі за сакавік знізіліся больш як на 1 млрд долараў

Па стане на 1 красавіка міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі склалі 7 786,5 мільёна долараў ЗША ў эквіваленце, паведамляе Еўрарадыё са спасылкай на прэс-службу Нацбанка.

nacbank_0704.jpg

Золатавалютныя рэзервы краіны за сакавік знізіліся на 1 018,4 мільёна долараў, або на 11,6%. Дарэчы, у лютым ЗВР таксама знізіліся, хаця і менш заўважны — на 438,2 мільёна долараў, або на 4,7%.
Зніжэнне ЗВР тлумачаць тым, што Нацбанк у сакавіку прадаваў валюту на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы, а таксама планавай выплатаў пазык на агульную суму 226,5 млільёна долараў.
Згодна з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2020 год да канца года ЗВР павінны складаць не менш як 7,3 мільярда долараў.