100 гадоў БХД: партыйцы збіраюцца на з’езд

Спаўняецца 100 гадоў з часу заснавання Беларускай Хрысціянска-Дэмакратычнай Злучнасці, потым ператворанай у Беларускую хрысціянскую дэмакратыю.

zyezd_belaruskay_christyanskoj_democratii_02.jpg

БХД сталася найбуйнейшай беларускай партыяй, якая бараніла ідэалы незалежнасці Беларусі на хрысціянска-дэмакратычных прынцыпах. У Заходняй Беларусі яна адзіная адстойвала вернасць ідэалам БНР.

Сустаршыня незарэгістраванай партыі “Беларуская Хрысціянская дэмакратыя” Віталь Рымашэўскі адзначыў:

— Фармальна нават Вялікабрытанія — канстытуцыйная манархія. А вось з чым хрысціянства па сутнасці несумяшчальнае, гэта з антычалавечымі паводзінамі, з няпраўдай, з хлуснёй, з тымі рэчамі, якія супярэчаць евангельскім і біблейскім каштоўнасцям. Таму, наколькі сумяшчальна сёння з дзеючай уладай ці апазіцыяй, залежыць ад улады і апазіцыі. Калі ўлада парушае маральна-этычныя нормы, то несумяшчальна!

 У суботу, 23 снежня, у мінскім гатэлі “Вікторыя” адбудзецца з’езд партыі БХД, прымеркаваны да 100-гадовага юбілею.

Беларускае Радыё Рацыя