87-гадовы Станіслаў Шушкевіч у рэанімацыі

Першы кіраўнік незалежнай Беларусі 87-гадовы Станіслаў Шушкевіч знаходзіцца ў рэанімацыі.

photo_2022_04_26_10_43_01.jpg

Паводле слоў жонкі ірыны, на якую спасылаецца беларускае радыё, прызнанае «экстрэмісцкім», Станіслава Шушкевіча паклалі ў рэанімацыйнае аддзяленьне т.зв. лечкамісіі з прычыны наступстваў каранавірусу. Месяц таму ён перахварэў на «амікрон», пры тым што апошнія месяцы знаходзіўся ў кватэры і кантакты былі зьведзеныя да мінімуму.

Станіславу Шушкевічу 87 гадоў, ён член-карэспандэнт акадэміі навук, у 1991-1994 быў старшынём Вярхоўнага Савета 12-га скліканьня. Адзін з падпісантаў Белавескага пагадненьня, якое паставіла кропку ў існаваньні СССР.