9 красавіка 1921 у Турцыі адкрылася консульства БНР
9-га красавіка 1921 года палкоўнік Іван Ермачэнка, былы ад’ютант генерала Врангеля, прызначаны генеральным консулам БНР у Канстантынопалі (цяпер Стамбул, Турэччына).
У сферы адказнасці генеральнага консула знаходзіліся ўсе Балканы. Беларускія консульскія аддзелы былі заснаваныя таксама ў Сербіі і Балгарыі.
Пасля ад’езда Івана Ермачэнкi консульства ўзначалiў Iгар Аўчыннiкаў. Беларускае консульства ў Канстантынопалі прапрацавала да 1923 года.
Архівы консульства цяпер захоўваюцца ў Дзяржаўным Архіве Расійская Федэрацыі (Масква).
Паводле Радыё Рацыя