А1 Xplore Music ад Deezer знайшоў кампазітараў для сваіх праектаў

У чэрвені А1 Xplore Music ад Deezer аб’явіў аб тым, што шукае кампазітара, які будзе пісаць арыгінальную музыку спецыяльна для праектаў А1. Паўтара месяцы каманда сервісу праслухвала работы больш чым сотні аўтараў і нарэшце зрабіла свой выбар.

a1xploremusic_composer_vyniki.jpg


Перад камандай А1 Xplore Music ад Deezer стаяла складаная задача: сярод мноства таленавітых кампазітараў выбраць тых, хто ў далейшым будзе супрацоўнічаць з кампаніяй. Па выніках пошуку дабівацца ўнікальнага гучання праектаў, анлайн-шоў, турніраў і трансляцый А1 будуць Андрэй Канаплянік і Дзмітрый Садавой.
Кампазітары ўжо прыступілі да працы і рыхтуюцца прадставіць сваю новую музыку, якую зусім хутка можна будзе пачуць у праектах А1. У далейшым аўтары будуць працаваць над уласнымі і партнёрскімі праектамі кампаніі, ствараць кампазіцыі для асобных ініцыятыў, пачынаючы ад джынглаў, фонавай музыкі і аўдыёпадложак і заканчваючы комплексным музычным афармленнем.
Весь аўтарскі аўдыёкантэнт, які кампазітары створаць для А1, трапіць у медыятэку афіцыйнага акаўнту A1 Xplore Music ад Deezer.