«Аўтарадыё» не будзе
12 студзеня 2011 года эфірны выпуск «Аўтарадыё» спынены з-за «экстрэмізму».
У эфіры радыёстанцыі «Аўтарадыё» ў перыяд агітацыйнай кампаніі па выбарах прэзідэнта трансляваліся агітацыйныя матэрыялы кандыдатаў у прэзідэнты Андрэя Саннікава і Уладзіміра
Някляева. Ролікі вырабляліся на падставе гаспадарчых дамоў у наступныя тэрміны: агітацыйныя матэрыялы Саннікава 15–17 снежня 2010 года, агітацыйныя матэрыялы Някляева 9–17 снежня
2010 года.

За час размяшчэння агітацыйных матэрыялаў на адрас рэдакцыі «Аўтарадыё» не паступала заўваг з боку Цэнтральнай выбарчай камісіі, таксама не было вынесенае пісьмовых папярэджанняў ад
Міністэрства інфармацыі.
12 студзеня рэдакцыя «Аўтарадыё» атрымана загад РУП «БЕЛГІЭ» Мінсувязі РБ аб спыненні дазволу на права выкарыстання радыёчастотнага спектру і забароне на
эксплуатацыю радыёэлектронных сродкаў. Загад вынесены на падставе рашэння Рэспубліканскай камісіі па тэлебачанні і радыёвяшчанню 188/11 ад 11 студзеня 2011 года за подпісам старшыні камісіі Алега
Праляскоўскага.
Рашэнне камісіі анулюе права «Аўтарадыё» на наземнае эфірнае радыёвяшчанне ў сувязі з незахаваннем творчай канцэпцыі і распаўсюджваннем у эфіры інфармацыі, якая змяшчае публічныя
заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці. Пэўнай інфармацыі аб тым, у чым выяўляецца незахаванне канцэпцыі або як былі выяўленыя заклікі, у рашэнні няма. У агітацыйных матэрыялах Саннікава ўтрымлівалася
фраза: «Лёс краіны вырашаецца не на кухні, а на плошчы».
З 12 гадзін 40 хвілін 12 студзеня 2011 года эфірны выпуск «Аўтарадыё» спынены. Рэдакцыя радыё будзе аспрэчваць у судовым парадку прынятае камісіяй рашэнне.