ААН крытыкуе сітуацыю са СМІ ў Беларусі
Спецыяльны дакладчык ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Міклаш Харашці лічыць, што без шырокай рэформы ў гэтай краіне немагчыма функцыянаванне незалежных СМІ.
Пра гэта гаворыцца ў яго дакладзе, падрыхтаваным для Генасамблеі ААН.
У прыватнасці, Харашці выказвае сумневы ў аб’ектыўнасці прымянення правілаў рэгістрацыі і адклікання ліцэнзій у беларускіх СМІ, паказваючы на
сістэматычныя парушэніні ўладамі ў Мінску прынцыпу свабоды самавыяўленіня. Журналісты, якія вырашаюцца заявіць пра беззаконне, падвяргаюцца пераследу, дадае дыпламат, паведамляе “Радыё Свабода”.