Абвяшчаецца набор на стыпендыю для беларусаў. Вучоба ў Польшчы

GFPS-Polska аб’яўляе прыём заяваў на стыпендыю ў Польшчы на летні семестр  2015 года (сакавік-ліпень) для студэнтаў і выпускнікоў ВНУ з Беларусі. Дэдлайн 31 кастрычніка 2014!



gfps_polska_logo_poziome.jpg

Навукова-культурная стыпендыя, якую прысуджае GFPS-Polska і Фонд Польска-Нямецкага супрацоўніцтва, прызначана для асобаў, якія вылучаюцца добрымі вынікамі ў вучобе, з цікавымі праектамі і даследаваннямі.

Ад кандыдатаў мы патрабуем камунікатыўных ведаў польскай мовы (вуснай і пісьмовай), гатоўнасць актыўна ўдзельнічаць у навуковым, культурным і грамадскім жыццы акадэмічнай супольнасці ў час вучобы ў Польшчы. Вітаюцца кандыдаты, якія могуць пацвердзіць сваю дзейнасць у інтарэсах няўрадавых арганізацый, удзел у грамадзянскіх ініцыятывах або выдатныя навуковыя дасягненні (удзел у канферэнцыях, мерапрыемствах у навуковых колах).

ШтоGFPSпрапаноўвае:

— 5 месяцаў побыту ў адным з універсітэцкіх цэнтраў Польшчы;

— магчымасць працы над уласным навуковым ці культурным праектам;

— магчымасць наведвання заняткаў у найлепшых польскіх універсітэтах;

— апеку з боку лакальнай групы GFPS-Polska;

— удзел у трох семінарах — Днях гарадоў у Чэхіі, а таксама Форуме ў Польшчы;

— стыпендыю памерам 1450 злотых у месяц;

— сяброўскія стасункі і незабыўныя ўспаміны на ўсё жыццё.

Неабходны набор дакументаў:

— запоўненая анкета;

— матывацыйны ліст на польскай мове (не больш за 2 старонкі фармата A4, каля 1800 знакаў на старонку);

— план побыту ў Польшчы на польскай мове, які ўтрымлівае апісанне праекту, для удзелу у стыпендыяльнай праграме (не больш за 2 старонкі фармата A4, каля 1800 знакаў на старонку);

— даведка з навучальнай установы з указаннем сярэдняга бала падчас усяго тэрміна навучання альбо копія дыплома аб вышэйшай адукацыі;

— сертыфікат або копію дакумента, які пацвярджае веданне польскай мовы на ўзроўні, які дазваляе свабодную камунікацыю;

Уся дакументацыя мусіць быць дасланая ў электронным выглядзе! Заяўкі і магчымыя пытанні неабходна дасылаць на адрас:  stypendia-by@gfps.pl. Сумоўі з кандыдатамі, якія пройдуць першы этап адбора, адбудуцца на польскай мове ў Мінску ў пачатку лістапада.

Падрабязнасці на сайце www.gfps.pl