Аднаго з траіх украінцаў, затрыманых у Беларусі 20 лістапада, адпусцілі — МЗС Украіны

Консул плануе наведаць затрыманых у Беларусі ўкраінцаў 22 лістапада, паведаміў дырэктар дэпартамента консульскай службы Міністэрства замежных спраў Украіны Васіль Кірыліч.

59_tn_2.jpg

Аднаго з траіх украінцаў, затрыманых 20 лістапада па незаконнае перасячэнне мяжы з Беларуссю, адпусцілі. Пра гэта «Украінскай праўдзе» паведаміў дырэктар дэпартамента консульскай службы Міністэрства замежных спраў Украіны Васіль Кірыліч.
«Па выніках аператыўных кантактаў консула з кампетэнтнымі органамі Беларусі ўстаноўлена, што трое ўкраінцаў затрыманыя ў гэтай краіне за незаконнае перасячэнне мяжы. Адзін з іх вызвалены, двое знаходзяцца ў установе ўтрымання. Консул сёння плануе наведаць затрыманых украінцаў», — паведаміў Кірыліч.
20 лістапада супрацоўнікі Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі затрымалі трох грамадзян Украіны за незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы. Паводле інфармацыі ведамства, сярод затрыманых былі і тыя, хто раней ужо прыцягваўся за падобнае правапарушэнне.
Паводле gordonua.com