Адрасціўшы бараду, будзь гатовы да суду!
Вядомы актывіст Валер Шчукін атрымаў позву за акцыю, на якой яго не было.
![24_37.jpg 24_37.jpg](/img/v1/userfiles/images/24_37.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Валеру Шчукіну прыйшла смс-позва: у Маладзечанскі РАУС яго запрасіў старэйшы лейтэнант Ахмедаў.
Прычынай стала акцыя супраць прымусовай працы школьнікаў, якую ў Маладзечна правялі актывісты «Альтэрнатывы». Акцыя адбылася ў Дзень барацьбы за адмену рабства, які адзначаецца штогод 2 снежня.
Але справа ў тым, што Шчукіна на той акцыі не было.
![90_1.jpg 90_1.jpg](/img/v1/userfiles/images/90_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У ёй удзельнічаў зусім іншы барадаты чалавек. Праўда, барада ў яго чорная, а не сівая, як у Валерыя Аляксеевіча, і не такая каларытная.
— Напэўна, хочуць, каб я сустрэў Новы год у камеры, — кажа Валер Аляксеевіч «Нашаму дому». — Але я ўжо праводзіў час такім чынам. Ведаю, што гэта такое.
Такую ўвагу да Валера Шчукіна з боку маладзечанскіх чыноўнікаў, актывісты «Нашага дома»звязваюць з яго публікацыямі пра суды па справе аб смерці на бульбяным поле 13-гадовай школьніцы, якія праходзілі ў Маладзечна.
![67_1.jpg 67_1.jpg](/img/v1/userfiles/images/67_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)