Адваката Дзмітрыя Лаеўскага чакаюць заўтра на пасяджэнні дысцыплінарнай камісіі
8 красавіка ў 18:00 абаронцу Віктара Бабарыкі і Максіма Знака выклікалі на пасяджэнне дысцыплінарнай камісіі Мінскай гарадской калегіі адвакатаў.
![Дзмітрый Лаеўскі Дзмітрый Лаеўскі](/img/v1/images/photo_2021_04_07_20_16_52.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Дзмітрый Лаеўскі
Камісія будзе разглядаць дысцыплінарную вытворчасць, узбуджаную ў дачыненні да Дзмітрыя.
— Я ўжо прадставіў разгорнутую пазіцыю дысцыплінарнай камісіі. Я не прызнаю здзяйснення якіх-небудзь дысцыплінарных праступкаў. Відавочна, што ўся рыторыка, якой я карыстаўся, была ў межах заканадаўства. Нармальна, што адвакаты выказваюцца пра нейкія падзеі, асабліва пра будучыя змены ў заканадаўстве, якія, я спадзяюся, не адбудуцца. Спадзяюся, калегі пачуюць мае аргументы.
Але трэба адзначыць, што гэта вельмі сур'ёзная сітуацыя з пункту гледжання ажыццяўлення абароны мной Віктара Дзмітрыевіча, Максіма Знака і іншых маіх падабаронных, — распавёў Дзмітрый Лаеўскі.