Агульная лічба затрыманых за час пратэстаў перасягнула 30 тысяч чалавек
Пасля затрыманняў у нядзелю 22 лістапада агульная лічба павялічылася.

Па стане на вечар учорашняга дня іх было 29 940. Па стане на 17.33 нядзелі праваабаронцам-вясноўцам былі вядомыя імёны 179 затрыманых сёння, што разам складае 30 119 чалавек. Агульная лічба затрыманых сёння складае каля 400 чалавек.