Марш супраць фашызма ў гарадах Беларусі (фота, відэа)
Як выходзяць на пратэсты ў розных гарадах.

У нядзелю 22 лістапада ў Беларусі адбываюцца маршы супраць фашызма. У сталіцы маршы пройдуць у новым фармаце. Іншыя гарады збіраюцца па-рознаму: недзе ўжо з самай раніцы калоны людзей, недзе толькі міліцыя.
Бабруйск. На плошчы Леніна, дзе знаходзіцца гарадская адміністрацыя, пад казырком будынку стаяць бэжавы аўтобус маз, які звычайна выкарыстоўваюць для дастаўкі АМАПу. Пара міліцыянтаў і аўтазак, знаходзяцца на плошчы бліжэй да фантану.
Берасце. На пешаходнай вуліцы Савецкай міліцыянтаў больш чым людзей.

У Гомлі на анансаваны марш а 12-й гадзіне выйшлі пакуль толькі міліцыянты, перадае сьведка.
Гамельчукі прызначылі на нядзелю новы пункт збору — ня ў цэнтры гораду, а ў мікрараёне Валатава, ля гіпэрмаркета «Алмі». Ад 12:00 да 12:50 на пункт збору прышлі толькі міліцыянты і «сінія бусы», якія курсуюць па мікрараёне.
Заслаўе.
Дзяржынск.
У Горадні масавых сходаў няма, але…
Па Савецкай вуліцы гуляюць начальства міліцыі Віталь Стасюкевіч і Віктар Краўцэвіч у цывільным. Відаць асобныя людзі зь бела-чырвонымі парасонамі, у белай і чырвонай вопратцы. У некаторых раёнах людзі прайшлі малымі групамі ў маршах зь бел-чырвона-белымі сьцягамі.
Аўтазакі і міліцэйскія аўтобусы стаяць на Кастрычніцкай вуліцы, каля палаца Тэкстыльнікаў, рэстарацыі «Бакст», каля лікера-гарэлачнага заводу


Жыхары Іўя выйшлі на марш. Да іх прыехалі міліцыянты.

Ліда

Лагойск

Жодзіна

Пінск. Стала вядома, што каля будынку пінскага ГАУС затрымалі некалькі чалавек, якія прыйшлі сустракаць людзей з ІЧУ. Прозвішча адной з затрыманых – Алена Галавач.
Каля ГЦ «Трыа» ў Віцебску ўсё больш і больш міліцыі. Ужо 4 аўтобусы, адзін аўтазак, шмат мікрааўтобусаў і проста службовых машынаў міліцыі. У гэтай жа калоне стаіць хуткая, на пасажырскім крэсле якой сядзіць мужчына ў камуфляжы. Патрулі міліцыі стаяць каля кожнага ўваходу ў гандлёвы цэнтр.
На пратэст выйшлі і ў Ляхавічах, што на мяжы Берасьцейскай і Менскай абласьцей
