Акцыі анархістаў у Менску
Актывісты анархісцкага руху правялі ў Менску серыю акцый у знак пратэсту супраць дзеянняў праваахоўных органаў на нядаўнім канцэрце італьянскага панк-гурта «Kalashnikov» у сталічным клубе «Піраты».
![zamap897441314580_n_604x400.jpg zamap897441314580_n_604x400.jpg](/img/v1/news/full/zamap897441314580_n_604x400.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Вечарам 10 студзеня канцэрт быў сарваны з-за ўмяшальніцтва АМАПа, які нібыта праводзіў аперацыю па спыненні распаўсюджвання наркотыкаў. Усіх, хто прыйшоў на канцэрт, паставілі тварам да сцяны, абшукалі, затым сабралі асабістыя дадзеныя і знялі на камеру.
![www.racyja.com__wp_content_uplo_68f3090831d106f26e348d11771b94fa.jpeg www.racyja.com__wp_content_uplo_68f3090831d106f26e348d11771b94fa.jpeg](/img/v1/images/www.racyja.com__wp_content_uplo_68f3090831d106f26e348d11771b94fa.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Тры чалавекі былі затрыманыя. 12 студзеня ў судзе Ленінскага раёна двое з затрыманых былі асуджаныя на 10 сутак адміністрацыйнага арышту за дробнае хуліганства, затрыманая дзяўчына была аштрафаваная на 10 базавых велічынь.
Акцыі пратэсту прайшлі каля будынку Ленінскага РУУС, суда Ленінскага раёна і Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў.
«Дадзенымі акцыямі хочам звярнуцца да ўсіх карных органаў. Вы спрабуеце нас запалохаць, але ў вас гэта не выходзіць. Канцэрты будуць працягвацца, людзі будуць і далей займацца пратэстнай дзейнасцю. Салідарнасць мацней за страх. Наша першая сімвалічная акцыя прысвячаецца асабіста ўсім АМАПаўцам, якія выконвалі загад, і КДБэшнікі, якія яго аддавалі, а таксама іх дармаедам з Ленінскага РУУС, якія аказалі ім поўнае садзейнічанне», – гаворыцца ў паведамленні, размешчаным на сайце«анархістычнага Чорнага Крыжа-Беларусь».
Фота abc-belarus.org