Услед за Рыгорам Кастусёвым затрыманы яго зяць Дзмітрый Антончык
Сёння раніцай у Шклове быў затрыманы Дзмітрый Антончык — зяць старшыні Партыі БНФ. Пра гэта паведаміла «Вясна».
«У Шклове толькі што затрымалі Дзмітрыя Антончыка — зяця старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва. Прычына затрымання невядомая. Хутчэй за ўсё, Антончыка затрымалі ў межах крымінальнай справы», — распавялі правааронцы.
Нагадаем, Рыгора Кастусёва учора ўвечары затрымалі таксама ў
Шклове ў рамках крымінальнай справы. Палітыка адвезлі ў СІЗА КДБ у Мінск. Што канкрэтна
хочуць яму прад'явіць, пакуль невядома.