Кастусёў — падазраваны па артыкуле 342 (дзеянні, якія парушаюць грамадскі парадак)
Лідар Партыі БНФ Рыгор Кастусёў затрыманы як падазраваны па артыкуле 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо ўдзел у іх»).
Пра гэта «Нашай Ніве» паведаміў зяць палітыка Зміцер Антончык.
У самога Антончыка дома ў Шклове прайшоў вобшук: забралі
страйкбольны аўтамат, сістэмнік, а таксама некаторую літаратуру. Зміцер на
волі.