Афіцыйна: Фядуту і Кастусёва затрымаў КДБ
Камітэтам дзяржаўнай бяспекі ў рамках расследавання распачатай крымінальнай справы ў парадку артыкула 108 КПК Рэспублікі Беларусь па непасрэдна ўзніклым падазрэнні ў здзяйсненні злачынства затрыманыя Рыгор Кастусёў і Аляксандр Фядута. Пра гэта дзяржаўнаму агенцтву БЕЛТА паведамілі ў КДБ.
Пасля правядзення неадкладных следчых дзеянняў і аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў будзе прадастаўлена поўная інфармацыя па дадзенай сітуацыі, гаворыцца ў паведамленні.
Нагадаем, што ўчора паведамлялася аб знікненні ў Маскве беларускага палітолага і публіцыста Аляксандра Фядуты. Таксама ўчора ў Шклове быў затрыманы кіраўнік Партыі БНФ Рыгор Кастусёў.