Актывісты Брэста ўшанавалі памяць ахвяр Другой сусветнай вайны

Прадстаўнікі абласной структуры БСДП і арганізацыі «За свой горад» высадзілі кветкі і ўшанавалі хвілінай маўчання памяць ахвяр Другой сусветнай вайны.

hvozdiki_8_maja.jpg

Акцыя памяці адбылася ля мемарыяла на тэрыторыі масавых расстрэлаў жыхароў Брэста ў мікрараёне Паўднёвы. Гэтая тэрыторыя былога форта «Ж», а яшчэ раней фальварка «Дубіннікі».

bsdp_cvety_na_8_maja.jpg


«На жаль, вельмі мала гістарычных звестак аб гэтым месцы. А тут спачываюць астанкі тысяч мірных жыхароў, расстраляных падчас Другой сусветнай вайны. Спадзяюся, нам яшчэ трэба будзе даведацца праўду пра тыя трагічныя падзеі» — кажа кіраўнік арганізацыі «За свой горад» Ігар Маслоўскі.

maslovskij_na_8_maja.jpg


«8 мая па сярэднееўрапейскім часе (9 мая па маскоўскім часе) быў падпісаны Акт аб капітуляцыі нацысцкай Германіі. Мы аддаём даніну памяці ўсім, хто змагаўся за свабоду і незалежнасць. Мы паважаем памяць мільёнаў мірных грамадзян, якія сталі ахвярамі гэтай вайны» — дадае кіраўнік гарадской арганізацыі Беларуска сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ганна Канюс.

cvety_za_svoj_horod.jpg

akcija_pamjati_8_maja_ot_bsdp.jpg


Паводле прэс-рэліза