
Старшыня Таварыства беларускай мовы Алена Анісім адзначыла ў каментары Радыё Рацыя:
— У нас усё зроблена для таго, каб у любы момант распачаць навучанне студэнтаў па розных спецыяльнасцях. Міністэрства абсалютна не зацікаўленае ў тым, каб пашыралася сетка прыватных установаў, не зацікаўленая ў тым, каб губляць студэнтаў, бо мы ведаем, што ў нас усе ВНУ ў большасці платныя. Раней ці пазней, але мы даможамся таго, што ў нас будзе праходзіць набор студэнтаў. Мы будзем навучаць іх і выпускаць таксама добрых спецыялістаў.