Алене Гнаўк забаранілі перадачы, чытаць і пісаць

Пра гэта паведамілі дзеці актывісткі Алены Гнаўк на яе старонцы ў Фэйсбуку. 

hnauk_0309_1.jpg


Алене Гнаўк забараняюць перадаваць перадачы, забараняюць чытаць і пісаць. Такое рашэнне прыняў начальнік РАУС Пружан, гаворыцца ў паведамленні.
Актывістку з Берасцейшчыны Алену Гнаўк 11 студзеня 2022 года пасадзілі на 15 сутак за парушэнне «хіміі». Жанчыну пакаралі за адміністрацыйнае правапарушэнне з бчб-мяшкамі, за якое яна ўжо адседзела 3 сутак і атрымала штраф у 50 базавых велічынь.
На волю Алена Гнаўк павінна выйсці 25 студзеня.
Нагадаем, у траўні 2021 года жанчыне прысудзілі 2 гады «хатняй хіміі» па абвінавачанні ў парушэнні арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх.