Міліцыя заяўляе, што Алена Гнаўк спыніла галадоўку
Пра гэта стала вядома «Бел**ту».

Актывістка Алена Гнаўк галадала ў турме на знак пратэсту
Міліцыя запэўнівае сваякоў і знаёмых Алены Гнаўк, што ад сёння яна спыніла галадоўку і адчувае сябе добра.
Нагадаем, што пенсіянерку асудзілі на 15 сутак, якія яна адбывае ў ІЧУ Пружанаў. Жанчыне забаранілі пісаць і чытаць, а таксама перадаваць перадачы. На знак пратэсту Алена Гнаўк абвясціла галадоўку. Арышт жанчыны мусіць скончыцца 25 студзеня.
Алена Гнаўк асуджана па двух палітычных крымінальных артыкулах да трох гадоў «хатняй хіміі».