Аляксандр Лукашэнка павіншаваў хрысціян, якія святкуюць Вялікдзень 27 сакавіка
Віншавальны зварот быў апублікаваны сёння на афіцыйным сайце беларускага кіраўніка.
"Дарагія суайчыннікі!
Віншую вас з Вялікаднем.
Вясенняе абуджэнне прыроды нагадвае нам аб вялiкай падзеi для кожнага хрысціяніна - ва ўсе часы Уваскрэсенне Хрыстова з'яўляецца сімвалам надзеі і веры.
Велікодныя дні напоўнены ўрачыстасцю і святлом хрысціянскай любові. Вялікае свята зноў заклікае задумацца над сэнсам жыцця, усвядоміць высокае прызначэнне чалавека. Гэта час шчырай малітвы,
добрых учынкаў і міласэрных спраў.
Няхай радасць Уваскрэсення спадарожнічае кожнаму верніку ў справе духоўнага ўдасканалення, садзейнічае творчым здабыткам, усебакова абнаўляе наша жыццё ў імя высокіх ідэалаў.
Ад усёй душы жадаю Вам моцнага здароўя, цеплыні сямейнага ачага, міру і згоды, поспехаў у працоўнай дзейнасці".
Нагадаем, заўтра Вялікдзень адзначаюць каталікі, пратэстанты і ўніяты.