Аляксей Шчадроў, заснавальнік прытулку для бяздомных, выехаў да Папы Францішка
Заснавальнік прытулку для бяздомных у вёсцы Аляксандраўка Шчучынскага раёну Аляксей Шчадроў увечары 15 ліпеня выехаў з Гродна на сустрэчу з Папам Рымскім Францішкам.
На аўтобусе ён даедзе да Варшавы, адкуль ужо самалётам мае прыбыць у Рым, паведаміў Крыніца.INFO гарадзенскі актывіст аргкамітэту Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Сяргей Верамеенка, які
праводзіў Аляксея Шчадрова на аўтобус.
Калі заснавальнік прытулку мае сустрэцца з Папам, актывіст не ведае. Тым не менш, паводле яго словаў, 20 ліпеня Аляксей Шчадроў ужо вяртаецца ў Беларусь.
Як паведамляла Крыніца.INFO, беларускі каталік Аляксей Шчадроў, які арганізаваў у сябе на ўчастку ў вёсцы Аляксандраўка прытулак для бяздомных, запрошаны ў Ватыкан. Сакратарыят Святога пасаду
зацікавіўся дзейнасцю заснаванага Аляксеем таварыства «братоў-місіянераў прыкладу Маці Тэрэзы з Калькуты».
На сустрэчы з Папам Аляксей плануе падняць тры пытанні: зарэгістраваць прытулак як суполку братоў-місіянераў, спытае аб магчымасці кананізацыі Маці Тэрэзы з Калькуты, і папросіць дапамогі ў
арганізацыі прытулкаў, падобных шчучынскаму, па ўсім свеце.
krynitsa.info