АМАП разагнаў панк-вечарыну ў мінскім клубе «Піраты»
Учора падчас панк-вечарыны ў мінскім клубе «Піраты» па адрасе Партызанскі праспект, 6а ў залу ўварваліся байцы спецпадраздзялення.
Унутры клуба «Піраты»
Праз паўгадзіны ад пачатку панк-канцэрту ў мінскі клуб «Піраты» уварваліся супрацоўнікі міліцыі і АМАПу ў масках.
10 студзеня каля 19.30 стала вядома, што ў клубе «Піраты» адбылася аблава міліцыі. Прысутных паставілі тварам да сценкі, некаторых паклалі на падлогу, таксама запытвалі і
перапісвалі пашпартныя дадзеныя. Усяго ў памяшканні знаходзілася каля 100 наведвальнікаў.
Праз некаторы час пад клуб падагналі тры аўтазакі, але слухачоў з большага пачалі адпускаць. Прысутныя паведамілі, што супрацоўнікі міліцыі нібыта шукалі спайсы, нічога не знайшлі, але канцэрт
быў сарваны.
Зараз ёсць інфармацыя пра затрыманні ад 2 да 4 чалавек, якія прапаноўвалі для азнаямлення панк-атрыбутыку (дыскі, кнігі, цішоткі).
«Нават калі была абгрунтаваная інфармацыя пра наркотыкі, важна суразмернасць дзеянняў супрацоўнікаў міліцыі: тварам на падлогу — не самы гуманны метад, як і
выкарыстанне масак для спецназу. Але пры гэтым мы назіраем рэгулярную практыку беспадстаўнага ўмяшальніцтва прадстаўнікоў органаў ў правядзенне канцэртаў з праверкай дакументаў і нават
затрыманнямі, — каментуе праваабаронца Наста Лойка. — Варта прыгадаць, як у сакавіку 2012 года ў клубе «Ё-маё»
сарвалі канцэрт з ужываннем фізічный сілы і прыцягненнем да адміністратыўнай адказнасці сацыяльных актывістаў, а ў гэтым жа клубе праводзіліся неаднаразовыя праверкі дакументаў падчас мерапрыемстваў
ЛГБТ-супольнасьці, калі ён яшчэ называўся «6А». Таму такія паводзіны з боку супрацоўнікаў міліцыі наводзяць на думку пра іншую матывацыю, а менавіта пераслед «груп
іншадумцаў», папаўненне базы дадзеных «недобранадзейнымі», што безумоўна выкарыстоўваецца ў рэпрэсіўных мэтах і выходзіць за межы права».
spring96.org