Амерыканскі вытворца шын Goodyear спыніў супрацоўніцтва з БМЗ. Прычына — парушэнні правоў рабочых
Амерыканскі вытворца шын Goodyear спыніў супрацоўніцтва з Беларускім металургічным заводам, паведамляе прафесійны саюз беларусаў Вялікабрытаніі (PUBB).
Прычынай адмовы сталі парушэнні правоў працоўных,
зафіксаваныя на БМЗ.
Раней ад супрацоўніцтва з прадпрыемствам па тых жа прычынах адмовіліся італьянскі вытворца Pirelli Group, шведскі Scandia Steel і японскі Yokohama.
Паводле reform.by.