Андрэй Стрыжак: «Далей будзем дзейнічаць мы»

Сто дзён, якія можа і не змянілі свет, але дакладна змянілі нас. Крывавая лазня на Пушкінскай, катаванні Акрэсціна, душэўны ўздым першых стотысячных нядзельных маршаў — дэпрэсія сярэдзіны тыдняў, шматкі пашпарта Калеснікавай, слёзы на вачах па нашых забітых, — усё гэта ў тры месяцы і дзесяць дзён!

Месцы сілы, месца болю, героі і Воіны святла— усё гэта зараз у нас не адабраць. Наша агульная сіла, вера і боль — тое што аб'ядноўвае нас.

Мы стваральнікі палітычнай нацыі. І першы этап пройдзены, наша наступная мэта — умацоўваць пазіцыі.

Акупацыйны рэжым знішчае нас маральна і фізічна. Дручкі, кулакі і гумовыя кулі — метады "дыялогу", якія назапашаны уладай для нас.

Значыць настаў час для маштабнага руху супраціву. Яны абудзілі гістарычную памяць і наш лес у XXI стагоддзі — гэта інтэрнэт, двары і вуліцы нашых гарадоў, якія мы ведаем і кантралюем лепш карнікаў. Надышоў час для адмовы ад акупацыйнай улады і пабудовы ўласнага грамадства і дзяржавы.

ПЕРШЫ КРОК ПЛАНА ДЗЕЯННЯЎ

Першы крок — яднайцеся! У доме, падворку, раёне. Стварайце суполкі супраціву — чаты. Знаёмцеся, хадзіце адзін да аднаго ў госці, абмяркоўвайце планы, бярыце прыклад з іншых. Але, памятайце аб бяспецы.Зладзіць канцэрт? Выдатна! Надрукаваць раённую газету? Супер! Падыходзіць усё, што зробіць нас бліжэй адзін аднаму. Пішыце нам аб сваіх праектах — мы дапаможам! ️ Заяўкі ад ініцыятыў мы прымаем на: info@bysol.org

Не спыняемся.

Падтрымаць каманду Фонда салідарнасці  https://bit.ly/36yIPj7

Падпісацца на канал в ТГ t.me/stryzhak

Партрэбна дапамога ці хочаш дапамагчы табе сюды https://bit.ly/3kz4b3H