
Каардынатар фонду медыцынскай салідарнасці Андрэй Ткачоў адзначыў:
— Медыцынскія работнікі рэпрэсуюцца ў перыяд эпідэміі COVID-19, і больш за тое — рэпрэсуюцца сур’ёзныя вузкія спецыялісты. Яны б маглі правесці вельмі шмат аперацый і выратаваць шмат жыццяў. У тым ліку, замоўчваючы праблему, скажаючы статыстыку, даючы няправільную інфармацыю і рэкамендацыі, дзяржава, кіраўніцтва і ўлада Беларусі такім чынам ажыццяўляе генацыд беларускага народа.
На сёння ў турэмным зняволенні знаходзіцца 21 медычны работнік. Сярод іх шмат вузкіх спецыялістаў, у тым ліку анколагі, без якіх не могуць адбывацца складаныя аперацыі.
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя