Апублікаваны праект закона «Аб генацыдзе беларускага народа». За адмаўленне — турма

На нацыянальным прававым партале апублікаваны праект закона «Аб генацыдзе беларускага народа», унесены дэпутаткай Ананіч і ўхвалены парламентам.

ed9fa59b6ebe68a6c80b025b5bd51307_2vdum.jpg

У ім генацыдам беларускага народа прызнаюцца забойствы савецкіх грамадзян, якія пражывалі на тэрыторыі БССР, нацыстамі, іх памагатымі, нацыяналістычнымі фарміраваннямі ў перыяд Вялікай айчыннай вайны і да 31 снежня 1951 года.

У Крымінальны кодэкс прапануецца дадаць артыкул 130-2, які будзе прадугледжваць адказнасць за адмаўленне генацыду беларускага народа з пакараннем да 5 гадоў турмы. За паўторнае парушэнне закона прадугледжана ад 3 да 10 гадоў турмы.

Згодна з праектам, Саўмін павінен будзе прымаць меры, каб генацыд беларускага народа быў прызнаны на міжнародным узроўні.

Паводле «Нашай Нівы».