Арганізатары праекту "Тутэйшыя квэсты" запрашаюць

Сэнс тутэйшага квэста — за тры гадзіны разгадаць заданні ў межах горада.



velokvest_pechat_1.jpg

“Тутэйшыя квэсты” — гэта праект, які ладзяць, каб прыцягнуць больш увагі да рэгіянальных, малых гарадоў Беларусі. Бо там ёсць што паглядзець: рэлігійныя аб'екты, асобы і падзеі з гісторыі , арт-аб’екты , помнікі, мясцовыя традыцыі, цікавыя людзі, з густам аформленныя аб’екты грамадскага харчавання і продажу. Шмат цікавостак чакаюць свайго зорнага часу!

Мэта тутэйшых квэстаў: даследваць правінцыю! Сэнс тутэйшага квэста — за 3 гадзіны разгадаць заданні ў межах горада. 
 

Наступны "Тутэйшы квэст" адбудзецца ў Смаргоні.

Удзел: каманда (ад 1 да 3 чалавек). 
Праходзіць к в э с т магчыма: пешшу або на ровары.
 

Схема квэста:

11.00 да 11.27 — рэгістрацыя каманд;

11.30 — выдача бланкаў з заданнямі, старт каманд;

11.30 — 14.30 праходжанне квэста (14.30 абавязковы фініш каманд у поўным складзе);
14.30 — 15.25 падвядзенне вынікаў;

15.30 — узнагароджванне пераможцаў!

Больш інфармацыі тут.

Старажытная назва горада Смаргонь — Смургоні. Паводле адной з папулярных версій паходжання назвы гэтага горада, першыя жыхары Смаргоні гналі дзёгаць з выкарчаваных пры распрацоўцы ўчасткаў пнёў — так званых "смар" ці "смур". Адгэтуль і назва прафесіі мясцовых жыхароў — «смарагоны» ці «смургоні».