Арыштавалі зааабаронцу Алену Мірашнічэнка

Алена — вядомая ў Оршы зааабаронца. Ініцыятыва «Хвосцікі», у якой удзельнічае Алена, штомесяц дапамагае дзясяткам бадзяжных жывёл.

photo_2023_02_02_16_57_22.jpg

Пару дзён таму Алене Мірашнічэнка даслалі павестку з пазнакай, што супраць яе распачата адміністрацыйная справа. Сёння днём яна па павестцы з'явілася ў міліцыю — і там яе арыштавалі. 

Наколькі вядома праваабаронцам, Алену Мірашнічэнка абвінавацілі ў правядзенні несанкцыянаванага масавага мерапрыемства.

Адразу ж адбыўся і суд. Алену асудзілі на 15 сутак.

Падобна, што прычынай затрымання стала тое, што Алена ў двары аднаго з дамоў правяла забаўляльна-адукацыйную сустрэчу з жыхарамі дома, каб патлумачыць, як правільна абыходзіцца з бадзяжнымі жывёламі.


Такім чынам, караецца любая грамадская актыўнасць, нават калі яна і блізка не звязана з палітычнай дзейнасцю. А да масавых мерапрыемстваў улады могуць адносіць любыя сустрэчы людзей.