Арышты і ператрусы ў анархістаў пасля нападу на будынак БТ
Учора стала вядома, што пачаліся рэпрэсіі пасля акцыі анархістаў супраць прапаганды беларускага тэлебачання.

Увечары панядзелка былі затрыманыя анархіст і анархістка (імёны пакуль не выдаюцца), якія цяпер знаходзяцца ў Першамайскім РУУС па падазрэнні ва ўдзеле ў акцыі. Таксама ўчора і сёння былі праведзены ператрусы па меншай меры ў двух чалавек.
Справа заведзена па арт. 339. 2 (злоснае хуліганства), расследуе Першамайскае РУУС.
UPD: ператрусы таксама прайшлі ў Брэсце, Бярозе і Гародні.
Паводле abc-belarus.org