«Атрымалі заданне пратрымаць некалькі гадзін». Вольга Семчанка пра сваё затрыманне

Сёння раніцай супрацоўніцу Магілёўскага драмтэатра Вольгу Семчанка затрымалі на працы.

704_9.jpg

Вольга Семчанка распавяла карэспандэнту МогилевОнлайн, што яе затрымалі каля 8.30 раніцы. Спачатку прычынай назвалі выцінанкі, якія вісяць у акне яе працоўнага кабінета. Па дарозе ў аддзяленне міліцыі прычына змянілася — пачалі распытваць пра падпал аўтамабіля на Дняпроўскім бульвары.

— Я папрасіла супрацоўнікаў адказаць сумленна, ці ёсць у іх заданне пратрымаць нас да пэўнага часу, і яны адказалі, што ёсць, — распавяла Семчанка. — Са мной былі яшчэ два чалавекі, з намі правялі «прафілактычную гутарку», склалі пра гэта пратаколы. Каля 13-й гадзіне мяне адпусцілі.

Нагадаем, Вольга Семчанка раней адбывала суткі адміністрацыйнага арышту паводле арт. 23.34 КААП РБ. Яна — адзіная жанчына ў Магілёве, каму суд прысудзіў суткі адміністрацыйнага арышту за ўдзел у акцыях пратэсту.

Паводле mogilev.online