Бабарыка: Нават і ўявіць сабе не мог, што можна паспрабаваць пагрузіць цэлую краіну ў багну хлусні

Урывак з ліста з СІЗА КДБ ад палітвязня Віктара Бабарыкі апублікавала «Наша Ніва».

2020_bun_nn_20200520_2348_pti6w.jpg

— Падобна да таго, мая дыета (па лістах) перайшла да этапу «галаданне». Калі мільён людзей пазбаўляюць доступу да інфармацыі, то «галаданне» асобна ўзятага чалавека — дробязь. Я нават і ўявіць сабе не мог, што можна паспрабаваць пагрузіць цэлую краіну ў багну хлусні без магчымасці зрабіць глыток свежага паветра.
Адзінае, што магу выказаць, — дык гэта пажаданне не губляць жаданне выбрацца з гэтай сітуацыі. Не вер, не бойся, не прасі! Страшны прынцып выжывання ў лагеры цяпер становіцца агульным для жыхароў асобна ўзятай нацыі.