Беларусь, 25 сакавіка… Зноў затрыманні (абнаўляецца)

25 сакавіка распачаліся арышты. На вуліцы затрыманыя Лявон Вольскі з музыкамі, старшыня АГП Мікалай Казлоў, сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі, Алена Талстая, айцец Вікенцій, Міхаіл Савіцкі...

Аўтазакі на Кастрычніцкай плошчы Мінска 25 сакавіка 2019 года. Фота: Павел Падкарытаў.

Аўтазакі на Кастрычніцкай плошчы Мінска 25 сакавіка 2019 года. Фота: Павел Падкарытаў.

101 гадавіну стварэння Беларускай народнай рэспублікі адзначаюць сёння беларусы ва ўсім свеце. У Мінску на 25 сакавіка было запланавана некалькі лакальных мерапрыемстваў.

Праваабаронцы цягам дня збіраюць інфармацыю пра магчымае супрацьдзеянне супрацоўнікаў міліцыі грамадзянскай актыўнасці і прэвентыўныя затрыманні актывістаў.

Ад самага ранку 25 сакавіка ў цэнтры Мінска ў розных месцаў было заўважана некалькі аўтазакаў.

54519766_2074383082639580_7208778439384367104_n.jpg

Дом актывісткі Вольгі Нікалайчык — у аблозе. Яе ад самага ранку пільнуюць супрацоўнікі міліцыі.

Марына Касінерава піша ў фэйсбуку: "Мы з Вячка Касінер едзем на маршрутцы на трэніроўку, за намі бусік з АМАПам, на першым сядзенні мужчына здымае на камеру. Номер буса: 9326-HI-7, форд".

Сёння ў Цэнтральным судзе судзілі Максіма Вінярскага за акцыю ў абарону палітвязняў 26 лютага, якая праходзіла на Кастрычніцкай плошчы. Суддзя Вікторыя Шабуня прысудзіла актывісту 1020 рублёў штрафу (40 базавых), паведамляе Белсат.

Мікалай Статкевіч паведаміў Белсату, што ні ён, ні яго паплечнікі не планавалі на 25 сакавіка пратэстных акцый: "Мы нічога не планавалі, бо ствараць трэці аргкамітэт святкавання Дня Волі — гэта смешна. Нам жа іншыя абяцалі, што зладзяць шэсце ў цэнтры, аднак да апошняга маўчалі. Адныя паехалі ў Горадню, іншыя пайшлі на другі Бангалор. І чаму тут цешыцца? Нам паказалі, што не хочуць, каб хоць нешта піскнула ў цэнтры. Загналі ў рэзервацыю. Стварылі са святкавання нейкую новую іншую рэальнасць, быццам нешта змянілася. Але ў рэальнасці нічога не памянялася".

У Віцебску дысідэнта Барыса Хамайду затрымалі каля 11-й гадзіны 25 сакавіка на рагу “сіняга дому”. Ён трымаў у руках сцяг гораду Віцебску і самаробны плакат з цытатай расейскага пісьменніка Івана Буніна: “Город (Витебск) древний и нерусский”. Гэткім чынам Барыс Хамайда павіншаваў віцяблян з Днём Волі. Як паведамляе "Віцебская Вясна", затрымлівалі Хамайду людзі ў цывільным, якія назваліся яму міліцыянтамі. Апазіцыянэр прастаяў з плакатам каля 10 хвілін, пакуль супрацоўнікі ў цывільным чакалі міліцэйскай машыны.

Журналіст «Белсата» і радыё «Рацыя» Вітаўт Сіўчык вывесіў у сябе ў акне насупраць плошчы Перамогі бел-чырвона-белы сцяг, паведамляе TUT.BY. Ён правісеў тры гадзіны, перш чым да дома прыехаў пад'ёмны кран, людзі на якім спрабавалі зняць або спілаваць дрэўка са сцягам, а ў дзверы пачалі грукаць невядомыя.

 

Фота з Фэйсбуку Вітаўта Сіўчыка

Фота з Фэйсбуку Вітаўта Сіўчыка

Калі людзі на кране з пілой падняліся да акна Вітаўта Сіўчыка, ён зняў сцяг.

Яны дагэтуль знаходзяцца пад маім домам. Чакаю, пакуль ад’едуць, тады зноў вывешу, — сказаў журналіст у 15.40.

Вывешваць бел-чырвона-белыя сцягі на вокны 25 сакавіка заклікалі арганізатары гарадзенскага канцэрта да Дня Волі.

Тым часам, каля "Чабурэчнай" па вуліцы Валадарскага былі заўважаныя два аўтазакі.

 

autazak_na_valadarskaga.jpg

Шэраг палітыкаў, сярод якіх Мікалай Казлоў, Віталь Рымашэўскі, Ігар Барысаў збіраліся прайсціся ад Кастрычніцкай плошчы да дома на вуліцы Валадарскага, 9, дзе 25 сакавіка 1918 года была абвешчана незалежнасць БНР.

У 17.40 з'явіліся аўтазакі, міліцэйскія бусы, машыны ДАІ і супрацоўнікі ў цывільным каля Кастрычніцкай плошчы.

autazaki_kastrychnickai.jpg

 

autazaki_engelsa.jpg

Актывістка Алена Таўстая прыкавала сябе да слупа на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску, перадае Радыё Свабода.

 

Актывістка Алена Таўстая. Фота Радыё Свабода

Актывістка Алена Таўстая. Фота Радыё Свабода

Як растлумачыла жанчына, яна прыкавала сябе кайданкамі да слупу, бо «Дзень Волі ў няволі» — прымеркавала акцыю да затрыманняў 24 сакавіка. Да актывісткі падышлі міліцыянты, праверылі дакумэнты, перакусілі ланцунг кайданкоў адмысловым інструмэнтам і затрымалі яе менш як праз 10 хвілінаў пасля пачатку акцыі.

Каля 18 гадзінаў на плошчы з'явіліся лідэры Правацэнтрысцкага руху Мікалай Казлоў і Віталь Рымашэўскі. У прамым эфіры Радыё Свабоды іх затрымалі супрацоўнікі ў цывільным і пасадзілі ў чорны мікрааўтобус. У ім ужо знаходзіўся айцец Вікенцій.

На плошчы застаўся Анатоль Лябедзька.

Палітыкі акцэнтавалі ўвагу, што не заклікалі людзей на несанкцыянаваную акцыю, а проста хацелі прайсці да Валадарскага, 9 і ўскласці там кветкі.

Да журналістаў падышоў прадстаўнік УУС Мінгарвыканкама ў форме і спецыяльнай камізэльцы, які папрасіў прадстаўнікоў СМІ адысці далей і не перашкаджаць руху грамадзянаў, якія ідуць з працы.

Затрыманыя таксама Міхаіл Савіцкі, які паспеў пагутарыць з Радыё Свабода, і два невядомых чалавека, адзін з якіх быў з бела-чырвона-белым шалікам.

Лявон Вольскі з сябрамі планаваў адзначаць Дзень Волі ў цэнтры Мінску вулічным канцэртам.

55833032_1489431034521067_528167117824983040_o.jpg


Да Лявона Вольскага і іншых музыкаў на месцы правядзення меркаванага канцэрту каля 18.30 падышлі міліцыянты і папярэдзілі, што калі тыя пачнуць граць, на іх адразу ж складуць пратаколы. Амаль адразу іх затрымалі.

Затрыманы таксама грамадзянін, які прадставіўся СМІ як Андрэй. На ім быў шалік з пагоняй. 


Затрыманыя і іншыя ўдзельнікі акцыі на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску.

На месцы, дзе быў павінен адбыцца невялікі канцэрт Лявона Вольскага, сабраліся людзі. Яны разам спяваюць песні NRM.

autazaki_kamsamolskaia.jpg


Як паведамляюць назіральнікі БХК і "Вясны", аўтазакі і мікрааўтобусы рушылі ад Кастрычніцкай плошчы ў бок вуліцы Камсамольскай.

Супрацоўнік міліцыі папярэджвае прысутных аб адміністрацыйнай адказнасці і пагражае прымяненнем фізічнай сілы і спецсродкаў з боку міліцыі.


Лявона Вольскага тым часам вязуць у Цэнтральны РУУС. Некаторыя людзі, якія прыйшлі паслухаць канцэрт, распавядаюць журналістам, што спачатку музыку абвінавацілі ў тым, што ён з'яўляецца арганізатарам несанкцыянавага масавага мерапрыемства, але потым міліцыянты сказалі, што трэба ўдакладніць яго асобу і асобы іншых музыкаў. Спіс (няпоўны) затрыманых у Мінску 25 сакавіка.
1. Мікалай Казлоў 2. Віталь Рымашэўскі 3. Алена Талстая 4. Віктар Кавалькоў 5. Юрась Палейка 6. Міхаіл Савіцкі 7. Андрэй Рогаў
8. Лявон Вольскі 9. Зміцер Вайцюшкевіч 10. Павел Аракелян 11. Ігар Варашкевіч
Большасць затрыманых у РУУС Цэнтральнага раёна.
На вул. Валадарскага людзі кладуць кветкі, але іх адразу прыбіраюць.
Мікалай Статкевіч разам з жонкай і паплечнікамі кладуць кветкі. Пасля таго, як палітык з'ехаў, за яго машынай накіраваўся аўтобус з АМАПам.

54730725_1189205081239405_7809305005843808256_n_logo.jpg

55842796_277300766497270_5130413223337525248_n_logo.jpg

Фота Алены Ляшкевіч
З Цэнтральнага РУУС выйшлі Павел Аракелян, Лявон Вольскі і яго жонка. Па іх словах, затрыманых было 15 чалавек. На ўсіх склалі пратаколы прафілактычнай гутаркі. Спадзяемся, што астатнія таксама хутка будуць на волі.

94ea52f6_84ae_456a_b7a3_c68f5e515ea3.jpeg


Паводле spring96.org і ўласнай інфармацыі НЧ