Беларусь – на 29 месцы па даступнасці бензіну ў Еўропе

Эксперты расійскага РИА «Рейтинг» па замове РИА «Новости» разлічылі аб’ём бензіну, які могуць набыць на свой сярэднемесячныя заробак жыхары краінаў Еўропы. У складзеным рэйтынгу Беларусь апынулася на 29 месцы ў Еўропе з 33 дзяржаваў.

benzin_2.jpg

Нягледзячы на ​​тое, што паліва ў Беларусі адно з самых танных у рэгіёне, наша краіна традыцыйна займае 3-е месца, пасля Казахстана і Расіі, набыць на сярэдні заробак паліва беларусы могуць адносна няшмат.
Паводле расійскіх адмыслоўцаў, на сярэдні заробак грамадзяне Беларусі могуць набыць 568,9 літраў 95-га бензіну. Згодна з такім паказнікам наша краіна займае толькі 29-е месца ў Еўропе. Менш на сярэдні заробак могуць заправіць бензінам толькі ў Латвіі, Балгарыі, Румыніі і Украіне.
Узначальвае ж бензінавы рэйтынг Люксембург. Жыхары гэтай краіны могуць набыць на свае сярэднія заробкі больш за 3 тысячы літраў бензіну. Кошты на паліва ў Люксембургу адносна невысокія, а заробкі пры гэтым адныя з самых вялікіх у Еўропе. Другое месца заняла Нарвегія з 2,3 тысячамі літраў. Бензін тут даволі дарагі, аднак, пры гэтым і зарплаты таксама вельмі высокія. Лідарамі па даступнасці бензіну таксама зʼяўляюцца Аўстрыя, Вялікая Брытанія, Швецыя і Данія. Жыхары гэтых краінаў могуць набыць на свае сярэднемесячныя заробкі больш за 1,9 тысяч літраў паліва.
Адметна, што Расія, якая славіцца сваймі нафтавымі радовішчамі, размясцілася ў рэйтынгу на дваццатым месцы побач з Эстоніяй і Партугаліяй. Жыхары РФ могуць набыць на свае сярэднемесячныя заробкі каля 826 літраў 95-га бензіну.
Паводле thinktanks.by