«Вядома, гэтага недастаткова», — падкрэсліў ён і адзначыў, што неабходна ўзмацніць інфармацыйную працу.
«Павінны быць буклеты, праспекты, іншая даведачная інфармацыя пра краіну ў нашых чыгуначных саставах, самалётах, аэрапортах. Каб чалавек мог адразу бачыць, куды ён можа прыехаць, якія славутасці наведаць», — патлумачыў Анатоль Калінін.
Бязвізавы рэжым для грамадзянаў 80 краінаў пры ўездзе не больш чым на пяць содняў дзейнічае ў Беларусі са студзеня мінулага года. Ён распаўсюджваецца толькі на тых, хто прылятае ў Нацыянальны аэрапорт Мінск.
Паводле Белсат