Беларусаў, што больш за месяц пражываюць у РФ, могуць абавязаць праходзіць дактыласкапію
Гэта звязана з тым, што кожнае трэцяе злачынства сярод замежнікаў у Маскве здзяйсняюць грамадзяне Арменіі, Беларусі, Казахстана і Кыргызстана.
Начальнік Галоўнага ўпраўлення МУС РФ па Маскве Алег Баранаў папрасіў заканадаўцаў падтрымаць ініцыятыву МУС па правядзенні абавязковай дактыласкапіі для ўсіх замежнікаў, якія ўязджаюць на тэрыторыю Расіі.
«Хачу звярнуцца з прапановай падтрымаць заканадаўчую ініцыятыву, якая прапрацоўваецца на сённяшні дзень МУС РФ, па абавязковым дактыласкапіраванні ўсіх замежных грамадзян, якія ўязджаюць у РФ», — сказаў ён, выступаючы ў сераду на пасяджэнні Маскоўскай гарадской думы.
З 1 ліпеня 2019 года МУС Расіі запланавала ўвесці абавязковую дактыласкапію і фатаграфаванне для ўсіх замежных грамадзян, якія ўязджаюць у Расію больш чым на месяц без візы.
Як патлумачыў Баранаў, адбіткі пальцаў у абавязковым парадку цяпер бяруць толькі ў працоўных мігрантаў, акрамя грамадзян Арменіі, Беларусі, Казахстана і Кыргызстана. «Такім чынам, кожнае трэцяе злачынства, здзейсненае замежнікамі ў сталіцы, здзейснена выхадцамі з гэтых краін, што складае 2 тыс. злачынстваў (па дадзеных за 2018 год — заўв. ТАСС)», — дадаў ён.
tass.ru