Беларусі патрэбныя якасныя лыжы? Яны будуць
...але для спартоўцаў топ-узроўню экіпіроўку будуць закупляць у
сусветных вытворцаў, заявіў Лукашэнка Беларусі падчас «Мінскай
лыжні-2019», піша Свабода.
Да наступнай зімы ў Беларусі наладзяць вытворчасць якасных лыжаў. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка распавёў журналістам падчас афіцыйнага спартовага свята «Мінская лыжня-2019».
Таксама ён адзначыў, што спартовыя мерапрыемствы добра ўплываюць на імідж краіны.
«За гэта — імідж краіны, піяр сапраўдны — цяпер плацяць сотні мільёнаў долараў», — сказаў Лукашэнка.
Чытайце таксама:
Чаму не едуць беларускія лыжы?
У чэрвені ў Беларусі мусяць прайсці Еўрапейскія гульні, якія будуць каштаваць бюджэту Беларусі мінімум 72 мільёны долараў.