Замежныя спонсары не хочуць інвеставаць у Еўрапейскія гульні ў Мінску


Сітуацыя з прыцягненнем міжнародных спонсараў для правядзення II Еўрапейскіх гульняў — незадавальняючая. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас па выніках сустрэчы з прэзідэнтам Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў (ЕОК) Янезам Качыянчычам у Рыме.

minsk_igry.png


Качыянчыч выказаў задаволенасць тым, як ідзе падрыхоўка да II Еўрапейскіх гульняў. "Разам з тым мы абмеркавалі адно далікатнае пытанне — прыцяненне міжнародных спонсараў, — расказаў падрабязнасці Сяргей Румас. — Па кантракце былі абавязкі (Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў) прыцягнуць буйных міжнародных спонсараў, але на сёння па выніках гэтай працы мы не можам быць задавольненыя".
Таму на сустрэчы абмяркоўваліся магчымыя выхады з сітуацыі, якая склалася.
Што датычна падрыхтоўкі да спаборніцтваў на нацыянальным узроўні, то ўсе дзяржаўныя органы, якія задзейнічаныя ў гэтым працэсе, ужо выходзяць на фінішную прамую.
II Еўрапейскія гульні мусяць прайсці ў Мінску з 21 па 30 чэрвеня.
Нагадаем, на форуме "Свабоду палітвязням Беларусі" актывісты і праваабаронцы заклікалі ўлады выпусціць палітычных вязняў, прыгразіўшы акцыямі пратэсту падчас гульняў.
Паводле tut.by