Беларускі гімнаст Ліхавіцкі выйшаў у фінал мнагабор’я на Алімпіядзе

Беларус Андрэй Ліхавіцкі прабіўся ў фінал мнагабор’я па спартовай гімнастыцы на Алімпійскіх гульнях у Бразіліі.

lixavicki.jpg


Адзіны прадстаўнік Беларусі ў мужчынскіх спаборніцтвах гімнастаў набраў у суме кваліфікацыйных выступленняў 86,765 бала і з 16-м вынікам трапіў у лік 24 фіналістаў.
Лепшы вынік у кваліфікацыі паказаў украінскі спартсмен Алег Верняеў, у якога 91,964 бала. Алімпійскія ўзнагароды гімнасты разыграюць 10 жніўня.
Сёння пройдуць кваліфікацыйныя спаборніцтвы ў жанчын. Беларусь прадставіць натуралізаваная амерыканская гімнастка Кайлі Дыксан, для якой гэтая Алімпіяда першая ў спартыўнай карьере
Паводле БЕЛТА