Цырымонія адкрыцця Алімпіяды ў Рыа: галоўная прыгажосць (фота)
Галоўныя кадры з Бразіліі, дзе адкрыліся летнія Алімпійскія гульні.
Алімпіяда ўпершыню праходзіць у Паўднёвай Амерыцы, таму такі нязручны, начны, час для Еўропы. Зрэшты, цырымонія адкрыцця — гэта вялікая падзея ў свеце не толькі спорту, але і культуры і мастацтва.Заўсёды цікава: дызайнеры як апранулі алімпійцаў? Каму давераць несці сцягі? Нарэшце, галоўнае — хто запаліць алімпійскі агонь? Пеле па стане здароўя адмовіўся, у апошні момант выбар упаў на трохразовага чэмпіёна «Ралан Гарос» Густава Куэртэна.
Акцыі пратэсту супраць палітыкаў, якія растрацілі бюджэт і... скралі сродкі
Патрулі жаўнераў
Бразільцы, якія перажываюць суровы эканамічны і палітычны крызіс, не абяцаюць раскошы, флёра і бляску: бюджэт сённяшняй цырымоніі — 21 мільён долараў. Лондан 4 гады таму выдаткаваў у два разы больш. Аднак і такая марнатраўнасць не па душы насельніцтву: у горадзе незадоўга да Гульняў часта праходзілі акцыі пратэсту. Апошняя — непасрэдна перад цырымоніяй; паліцыі прыйшлося ўжываць слёзатачывы газ і шумавыя гранаты, каб разагнаць мітынгоўцаў.
Месца дзеяння сёння — легендарная «Маракана», дзе два гады таму вызначыўся новы чэмпіён свету па футболе.
Адзін з крэатыўных дырэктараў цырымоніі — кінарэжысёр Фернанду Мейрэйлеш, намінант прэміі «Оскар» за фільм «Горад Бога». Ён знайшоў месца ў сцэнары супермадэль Леа Ці і Жызэль Бундхен.
«Большая частка сродкаў накіравана на забеспячэнне бяспекі і абслугоўваючы персанал. Гэта ў 12 разоў менш, чым у Лондане і ў 20 разоў менш, чым у Пекіне. Гэта робіць правядзенне шоу вялікім выклікам. Я ніколі ў сваім жыцці не рабіў нічога больш маштабнага і ніколі больш не зраблю», — адзначыў Мейрэйлеш.
Паводле інфармацыі CNN, агульная тэлеаўдыторыя цырымоніі — 3 мільярды чалавек. Яшчэ раз — нягледзячы на нязручны час.
Зборная ЗША
Упершыню на Алімпіядзе ўдзельнічае зборная бежанцаў
Зборная Бразіліі
Бразільскі марафонец Вандерлей дэ Ліма запальвае алімпійскі агонь
Паводле By.tribuna.com